Бел-чырвона-белыя сцягі ўпрыгожваюць лецішчы менчукоў (Фота)
41- 20.08.2010, 17:29
У адным з дачных пасёлкаў Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці на дамах, якія належаць жыхарам сталіцы, луналі бел-чырвона-белыя сцягі.
Фотакарэспандэнт БелаПАН налічыў адразу тры дамы, на якіх усталяваны нацыянальны сцяг Беларусі. Аднак, паводле словаў гаспадароў лецішчаў, сцягоў значна больш. Некаторыя ўладальнікі вывешваннем бел-чырвона-белага сцягу адзначаюць сваё з'яўленне ў загарадным доме.
Адзін з суразмоўцаў БелаПАН растлумачыў: «Мы проста любім Беларусь і маем актыўную грамадзянскую пазіцыю».
Дах аднаго з лецішчаў упрыгожвае флюгер з гербам «Пагоня».


