Амбасадар Украіны не будзе ўдзельнічаць у інаўгурацыі Лукашэнкі
17- 21.01.2011, 12:31

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Раман Бязсмертны не будзе ўдзельнічаць у інаўгурацыі Лукашэнкі.
Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-сакратар украінскай дыпмісіі Аляксей Емяльяненка.
Амбасадар ужо тры дні знаходзіцца за межамі Беларусі, таму на цырымонію патрапіць не зможа. Украіну на інаўгурацыі будзе прадстаўляць часовы павераны ў справах Беларусі.
Раней паведамлялася, што амбасадары краін Еўразвяза таксама праігнаруюць цырымонію. 21 студзеня, у дзень інаўгурацыі, еўрапейскія дыппрадстаўнікі выехалі ў Літву.