Стаўка рэфінансавання паднятая да 35%
47- 13.10.2011, 15:57

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 14 кастрычніка паднятая да 35% гадавых.
Адпаведная пастанова ад 12 кастрычніка № 442 прынятая праўленнем Нацбанка.
Дадзенае рашэнне з'яўляецца чарговым крокам у паслядоўнай рэалізацыі агульнаэканамічнай палітыкі Нацыянальнага банка і ўрада, накіраванай на макраэканамічную стабілізацыю, памяншэнне ціску на абменны курс беларускага рубля і зніжэнне ўзроўню інфляцыі, адзначае прэс-служба Нацбанка.
Апошні раз стаўка рэфінансавання павышалася 14 верасеня 2011 года на 3 адсоткавыя пункты да 30% гадавых.