ПАРЕ абмяркуе сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
7- 3.10.2011, 11:38

Сёння ў Страсбургу адкрываецца восеньская сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).
Як паведамляе ІТАР-ТАСС, беларуская тэма стане ключавой на сесіі. Камісія па палітычных пытаннях вывучыць сітуацыю з захаваннем правоў чалавека і свабодай СМІ ў Беларусі.
Чакаецца, што на пасяджэнні з удзелам прадстаўнікоў беларускай апазіцыі выступіць новы дакладчык па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Херкель.