У Гомелі рыхтуюцца да Народнага сходу (Фота)
34- 4.10.2011, 17:26
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» у Гомелі правялі інфармацыйную акцыю ў межах падрыхтоўкі да Народнага сходу.
Па горадзе былі расклееныя сотні ўлётак, у якіх утрымліваўся заклік прыйсці 8 кастрычніка на Народны сход для таго, каб разам выказаць свае патрабаванні да ўладаў, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».
У горадзе Гомелі Народны сход пройдзе 8 кастрычніка 2011 года ў 13.00 на пляцоўцы каля Палаца культуры ВПУП «Віпра» па вул. Юбілейная, 48
Нагадаем, што некалькі месяцаў таму была прапанаваная ініцыятыва правесці па ўсёй краіне 8 кастрычніка Народныя сходы.


