Мілер: Заўтра забярэм «Белтрансгаз»
189- 24.11.2011, 18:04

Расейскі «Газпрам» цалкам атрымае беларускі «Белтрансгаз», адпаведны дакумент будзе падпісаны ў пятніцу ў Маскве.
«Заўтра сто адсоткаў забярэм «Белтрансгаз», - паведаміў журналістам кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер.
Адказваючы на пытанне, якіх пагадненняў можна будзе чакаць ад перамоваў у пятніцу з Аляксандрам Лукашэнкам, А. Мілер адказаў: «Там будзе падпісанне», перадае «Інтэрфакс».
Ён не стаў адказваць на пытанне, ці паменшыць Расея кошт газу, які пастаўляецца ў Беларусь. «Заўтра ўсё даведаецеся», - паабяцаў ён.