Нацбанк павысіў стаўку рэфінансавання да 40%
38- 9.11.2011, 13:39

Нацбанк РБ з 10 лістапада павышае стаўку рэфінансавання з 35 да 40% гадавых.
Адпаведная пастанова праўлення НБ РБ ад 8 лістапада 2011 г. № 503 зарэгістраваная ў нацыянальным рэестры прававых дакументаў.
Папярэдні раз стаўка рэфінансавання павышалася 14 кастрычніка 2011 года на 5 адсоткавых пунктаў да 35% гадавых.