Праезд у менскім транспарце падаражэе да 860 рублёў
39- 21.02.2011, 19:02

У Менску праезд у грамадскім транспарце неўзабаве можа падаражэць да 860 рублёў. Цяпер гэтае пытанне разглядаецца ў Міністэрстве эканомікі.
Зараз праезд у беларускім транспарце нашмат таннейшы, чым у нашых суседзяў. Пра гэта паведаміў гендырэктар прадпрыемства «Мінсктранс» Лявонцій Папёнак:
- Мы рабілі аналіз: у той жа Рызе, Вільні праезд амаль у 7 разоў даражэйшы, чым у нас. Таксама калі глядзець у адсоткавых суадносінах да заробку ў сярэднім - вядома, у нас адсотак самы нізкі.