Шакіра спяе і станчыць для Лукашэнкі?
46- 28.02.2011, 16:18

19 мая ў беларускай сталіцы ў «Мінск-Арэне» выступіць зорка сусветнага ўзроўню Шакіра, якая ўпершыню прыедзе ў Беларусь у межах сусветнага тура The Sun Comes Out.
«Шакіра абяцае ўразіць сваіх прыхільнікаў энергіяй жывога гучання і пульсуючым відовішчам, выходзячым за імаверныя і неймаверныя межы ўяўлення, ашаламляльнымі сцэнічнымі дэкарацыямі і унікальным канцэртным абсталяваннем», - паведамляюць арганізатары канцэрту.
Квіткі на шоў Шакіры ў Менску ўжо паступілі ў продаж.