Наталлю Радзіну зноў арыштавалі?
47- 1.03.2011, 11:12

Рэдактарка charter97.org Наталля Радзіна некалькі хвілін таму была зноў арыштаваная.
Аб гэтым яна паспела паведаміць калегам, пасля чаго сувязь перарвалася. Затрыманне рабілі людзі ў міліцэйскай форме.
Нагадаем, Наталля вымушаная жыць у горадзе Кобрыне пад падпіскай аб нявыездзе. 28 студзеня яна была выпушчаная з СІЗА КДБ, дзе правяла больш за месяц. Яе вінавацяць у арганізацыі і ўдзеле "ў масавых беспарадках" і ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.