Спецслужбы шукаюць актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Васіля Жорава
22- 12.03.2011, 20:54

Міліцыянты і супрацоўнікі КДБ тэрарызуюць маці актывіста, інваліда 2 групы, Надзею Жораву, з мэтай усталяваць месцазнаходжанне ейнага сына.
Яны рэгулярна прыходзяць да яе дадому, патрабуючы назваць адрас, па якім пражывае зараз Васіль Жораў, а таксама просяць нумар ягонага тэлефона. Пад вокнамі кватэры жанчыны практычна заўсёды дзяжурыць машына з супрацоўнікамі міліцыі, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».
10 сакавіка падчас допыту Уладзіміра Раткевіча, які таксама з'яўляецца актывістам штаба Андрэя Саннікава, яму паказвалі фотаздымкі і ксеракопію пашпарта Васіля і некаторых іншых актывістаў кампаніі і спрабавалі высветліць іхняе месцазнаходжанне.
Зараз Васіль Жораў знаходзіцца за межамі Беларусі.