Адменены, яшчэ адзін канцэрт Вайцюшкевіча
11- 15.03.2011, 17:07

Ён павінен быў адбыцца 17 сакавіка ў адной з менскіх гімназій.
«Спачатку вельмі хацелі, а цяпер вельмі не хочуць», - патлумачыў музыка прычыну адмовы ягонага канцэрта.
Ён адзначыў, што ў Беларусі ў бліжэйшы час у яго не планавалася больш выступаў. Але збіраецца з канцэртамі ў Маскву і Кіеў, піша «Наша Ніва».
Гэта ўжо другі адменены канцэрт Вайцюшкевіча: 18 сакавіка было запланаванае выступленне ў Брэсце.