Злачынца на волі, героі - у турме (Фота)
42- 16.03.2011, 20:32
Маладафронтаўцы намалявалі ў цэнтры Менска графіці, якія адлюстроўваюць сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі.
Графіці «Злачынца - на волі, героі - па турмах» з'явіліся ў дварах і на вуліцах у раёне станцыі метро «Інстытут Культуры», а таксама ў раёне вакзала і станцыі метро «Няміга».
Такім чынам актывісты «Маладога Фронту» спрабуюць данесці да беларускага грамадства думку аб тым, што сапраўдны злачынца нашай краіны знаходзіцца на волі, і вырашае, колькі гадоў павінныя сядзець па турмах тыя, хто хоча дамагчыся лепшай будучыні для Беларусі, і ахвяруе сабой дзеля гэтай мэты .






