У Варшаве патрабавалі спыніць тэрор у Беларусі (Фота)
8- 17.03.2011, 11:02
Каля 60 актывістаў і валанцёраў «Еўрапейскай Беларусі» і «Вольнай Беларусі» сумесна з «Amnesty International» і «Open Belarus» прыйшлі на акцыю салідарнасьці ў Варшаве 16 сакавіка.
Да акцыі далучыліся беларусы, якія знаходзяцца ў Варшаве, і простыя грамадзяне Польшчы.
Такая згуртаванасць арганізацый у выразе сваіх поглядаў на сітуацыю ў Беларусі можа быць прыкладам для ўсіх дэмакратычных сіл, якія змагаюцца за правы чалавека. Многія людзі на вуліцах Варшавы выяўлялі непадробную цікавасць да партрэтаў палітвязняў і выказвалі спачуванне, а свае пажаданні і словы салідарнасці пісалі на асобных аркушах паперы, якія былі складзеныя ў сімвалічны бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе прэс-служба "Еўрапейскай Беларусі".






