З 21 сакавіка суддзі ўвойдуць у спіс неўяздных у ЕЗ
31- 17.03.2011, 10:23

Краіны Еўразвязу пашыраць на 19 чалавек «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў.
У спіс патрапяць суддзі, якія выносілі абвінаваўчыя прысуды ўдзельнікам акцыі 19 снежня.
Дэлегацыя аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» на чале з адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім 16 сакавіка правяла сустрэчу ў Міністэрстве замежных спраў Германіі. Зузанна Шуц, адказная ў МЗС Германіі за працу з Беларуссю, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі, перадае "Еўрарадыё".
Яна таксама паведаміла, што з панядзелка, 21 сакавіка, краіны Еўразвяза пашыраць на 19 чалавек спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ. Перш за ўсё, гэта закране суддзяў, якія выносілі прысуды палітвязням, якія абвінавачваюцца ў масавых беспарадках 19 снежня, распавяла Зузанна Шуц.