Партрэты палітвязняў на вуліцах Менска (Фота)
8- 17.03.2011, 13:11
Партрэты Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнкі, Аляксандра Атрошчанкава, Паўла Севярынца і іншых вязняў КДБ з'явіліся на вуліцах Менска.
Дзесяткі партрэтаў палітвязняў былі расклееныя па ўсім горадзе на тумбах для рэкламных абвестак і слупах. Такім чынам, у Дзень Салідарнасці, актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» зноў нагадалі менчукам аб арыштаваных лідэрах апазіцыі і удзельніках акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».




