Лукашэнка - ізгой
84- 17.03.2011, 13:51

Кіраўнікі Еўрапейскага Звяза паставілі прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу жорсткія ўмовы - не запрашаць у Кіеў Лукашэнку.
Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу гатовы прыняць удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Дваццаць пяць гадоў Чарнобыльскай катастрофы. Бяспека будучыні», якая адбудзецца 20-22 красавіка ў Кіеве.
Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на крыніцу ў Еўракамісіі.
Разам з тым суразмоўца агенцтва адзначыў, што ёсць адна ўмова, якая вылучаецца Барозу - адсутнасць на канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.
«Гэта галоўная ўмова», - сказаў прадстаўнік Еўракамісіі.
Па ягоных словах, Кіеў пакуль не паведаміў, ці плануецца ўдзел Лукашэнкі ў канферэнцыі.
Згодна з вэб-сайтам канферэнцыі, урад Беларусі з'яўляецца адным з яе суарганізатараў разам з урадамі Украіны і Расеі, Еўракамісіяй, Радай Еўропы і шэрагам іншых арганізацый.