Лукашэнка павіншаваў Ахмадзінежада з Новым годам
30- 21.03.2011, 11:44

Беларускі дыктатар павіншаваў прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Махмуда Ахмадзінежада і ўвесь іранскі народ з Новым 1390 годам.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе Лукашэнкі.
«Перакананы, што агульнымі намаганнямі двухбаковыя адносіны Беларусі і Ірана будуць і ў далейшым актыўна пашырацца дзеля квітнення нашых дружалюбных краін», адзначаецца ў пасланні.