«Малады Фронт» звярнуўся да суседзяў ілжэсведкаў (Фота)
29- 21.03.2011, 17:52
Маладафронтаўцы нагадалі сведкам з боку абвінавачання па справе Дашкевіча і Лобава аб адказнасці на «зоне» і небе за хлусню.
Актывісты «Маладога Фронту» распаўсюдзілі абвесткі з інфармацыяй аб судовым працэсе Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава і хлусні сведкі з боку абвінавачвання Канстанціна Савіцкага ў раёне ягонага пражывання.
Савіцкі на вочнай стаўцы сведчыў супраць Дашкевіча і Лобава. Маладафронтаўцы даведаліся адрас, дзе жыве Канстанцін Савіцкі і распаўсюдзілі ў гэтым раёне інфармацыйныя ўлёткі са зваротам да суседзяў Савіцкага і да яго самога.
На абвестках паказана, што Канстанцін Савіцкі збіраецца ілжэсведчыць ў судзе з мэтай пасадзіць двух невінаватых маладых людзей у турму на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.
Улётка заклікае суседзяў Канстанціна па-сяброўску нагадаць яму, што хлусіць дрэнна, ці плюнуць у твар, каб ён ведаў, што паклёп на невінаватых асуджаецца грамадствам. У супрацтлеглым выпадку, калі выявіцца праўда, на «зоне» і на небе з ім будуць размаўляць значна больш жорстка.
Маладафронтаўцы просяць суседзяў выратаваць Савіцкага ад граху хлусні і суду Божага.
Суд над Дашкевічам і Лобавым пачнецца 22 сакавіка ў 14. 00 у судзе Маскоўскага раёна Менска па адрасе: пр. Газеты Праўда, 27.









