Рэальны курс беларускага рубля - 3750 за даляр
23- 22.03.2011, 16:06

Латвійскія банкі гатовыя купляць беларускія рублі па курсе 3750 рублёў за даляр.
Такі курс склаўся на міжбанкаўскім рынку, паведамляе «Rietumu Banka».
Бягучы курс канвертацыі усталяваны ў памеры 3750 беларускіх рублёў за даляр пры набыцці даляраў, 3250 беларускіх рублёў за даляр - пры продаж даляраў.
Нагадаем, Нацыянальны банк з 16 сакавіка 2011 увеў абмежаванні на аперацыі з замежнай валютай ўнутры краіны, што зрабіла беларускія рублі фактычна неканвертоўнай валютай. Курс даляра на 22 сакавіка усталяваны Нацбанкам Беларусі на ўзроўні 3019 рублёў за 1 даляр.