Ганьба такім суддзям! (Фота)
93- 22.03.2011, 19:23

Дамы, у якіх пражываюць суддзі, датычныя да вынясення палітычна матываваных прысудаў палітвязням, былі залепленыя ўлёткамі.
Нагадаем, што ЕЗ апублікаваў пашыраныя спісы неўязных беларусаў. У гэтыя спісы ўвайшлі прозвішчы суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічалі ў судовых працэсах над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня.
У дадатковы спіс уключаныя:
Комар Вольга - суддзя суда Фрунзенскага раёна Менска (справа Васіля Парфянкова);
Загароўскі Антон - пракурор суда Фрунзенскага раёна (справа Васіля Парфянкова);
Чаркас Тацяна Станіславаўна - суддзя суда Фрунзенскага раёна Менска (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Зміцера Новіка);
Маладцова Тацяна - пракурор суда Фрунзенскага раёна Менска (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Зміцера Новіка);

