Анджэй Пачобут зноў ўнесены ў спіс «невыязных» з Беларусі
8- 24.03.2011, 1:19

Пра гэта ён даведаўся, калі спрабаваў выехаць у Польшчу на канферэнцыю «Як дэмакратызаваць Беларусь», якая праходзіла ў Варшаве.
Журналісту Gazeta Wyborcza дабірацца прыйшлося праз Расею і Украіну.
«Штамп «адмоўлена ў выездзе» выклікаў цікавасць у ўкраінскіх памежнікаў, але Лукашэнку там ужо не любяць. Адзін з іх сказаў, што, каб ягоная воля, то не ўпусціў б Лукашэнку ва Украіну», - піша Пачобут на сваёй старонцы ў ЖЖ.