Раніца 25 сакавіка ў Віцебску - пад бел-чырвона-белымі сцягамі (Фота)
36- 25.03.2011, 9:53
Некалькі нацыянальнае сцягоў у цэнтры горада па выпадку Дня волі вывесілі актывісты «Маладой Беларусі» і нефармальнага руху «Свабодны шлях».
Бел-чырвона-белыя сцягі зьявіліся на флагштоках каля Лядовага палаца, Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, а таксама на дахах «шматпавярховак» ў раёне скрыжавання вуліцы Чарняхоўскага і праспекта Будаўнікоў, перадае «Радыё Свабода».
Сцяг каля Лядовага палаца правісеў нядоўга: яго знялі супрацоўнікі мясцовай аховы. З флагштока каля універсітэта нацыянальны сімвал знялі міліцыянты, але яго паспелі пабачыць мінакі, якія раніцай ішлі па праспекце Перамогі.
Сцягі над жылымі дамамі луналі ўсю раніцу.

