Тарыфы на міжгароднія аўтаперавозкі будуць вызначаць прадпрымальнікі
2- 28.03.2011, 17:25

З 26 сакавіка 2011 года перавозчыкі будуць самастойна вызначаць тарыфы на міжгародні праезд.
Рашэнне аб гэтым гэтым прыняло Міністэрства эканомікі Беларусі. У адпаведнасці з пастановай ад 15 сакавіка 2011 № 35 «Аб прызнанні страціўшай сілу пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2010 г. №114» тарыфы на міжгароднія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў, багажу і (альбо) ручной паклажы ў рэгулярных зносінах будуць самастойна вызначацца суб 'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, паведамляе Прэс-служба міністэрства.