Free Belarus Now: Неадкладна вызваліць Андрэя Пачобута
12- 10.04.2011, 22:42

Міжнародная грамадзянская ініцыятыва Free Belarus Now патрабуе неадкладнага вызвалення і зняцце ўсіх абвінавачванняў з журналіста польскай «Газеты Выборчай» Андрэя Пачобута.
Мы лічым, што дадзенае дзеянне уладаў у чарговы раз даказвае, што нелегітымны прэзідэнт Лукашэнка ігнаруе любыя цывілізаваныя формы ўзаемаадносін як з беларусамі, так і з сусветнай супольнасцю. У сувязі з гэтым, мы заклікаем кіраўніцтва краін Еўрапейскага Саюза неадкладна ўвесці эканамічныя санкцыі супраць беларускіх уладаў. Звяртаецца да сусветнай супольнасці з заклікам прыняць неадкладныя меры да вызвалення беларускіх палітвязняў, якія знаходзяцца сёння ў турмах.
Ад iмя Free Belarus Now: Iрына Багданава, Nаталля Kаляда i Мiкалай Халезiн