Менчукі нясуць кветкі да станцыі «Кастрычніцкая»
11- 12.04.2011, 0:29

Каля станцыі менскага метро "Кастрычніцкая", на якой адбыўся выбух, з'явіліся першыя кветкі.
Менчукі прыходзяць да месца трагедыі і запальваюць свечкі. Ля станцыі працягваюць працу супрацоўнікі МНС і міліцыі, паведамляе РІА "Новости".
Станцыя "Кастрычніцкая" - перасадачная на двух лініях еметро, надзвычайнае здарэнне адбылося ў гадзіну пік, калі людзі ехалі з працы. Па аповядах відавочцаў, пасля выбуху з падземкі валіў густы чорны дым.
У выніку выбуху загінулі адзінаццаць чалавек, яшчэ 126 - пацярпелі, каля 40 з іх шпіталяваныя, астатнім дапамогу аказалі на месцы.
Асноўная версія здарэння - тэракт.