«Комсомольская правда»: Мядзведзеў і Канавалаў - адзін і той жа чалавек
33- 19.04.2011, 0:54

Адзін з падазраваных у здзяйсненні тэракту ў метро, фота якога апублікавала расейскае выданне Life News, магчыма, зарэгістраваўся ў сацыяльнай сетцы пад чужымі імем і прозвішчам.
Такую версію прыводзіць газета «Комсомольская правда в Белоруссии». Як распавёў газеце сябрук затрыманага, новае прозвішча той абраў «з тэлевізара».
- Яму спадабаўся адзін серыял пра вайскоўцаў. А ён як раз толькі з войска вярнуўся. Але ў яго яшчэ і мянушка ёсць - скарочаная ад гэтага імя. Так яго любілі называць дзяўчыны...
Калі Life News апублікавала дакладныя імёны, то карыстальнік Макс Мядзведзеў - гэта Зміцер Канавалаў.
Нагадаем, 18 красавіка начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч заявіў РІА «Новости», што следства не будзе раскрываць імёнаў падазраваных па справе аб тэракце ў менскім метрапалітэне да канца расследавання.