Нацыянальны банк Беларусі вывесіў расейскі сцяг
172- 2.04.2011, 17:25
На будынку цэнтральнага офіса Нацыянальнага банка Беларусі вывешаны расейскі сцяг.
Фота галоўнага ўваходу банка апублікаваў блогер malishevsky.
У кантэксце чакання 3 млрд даляраў крэдытаў з Расеі як адзінай магчымасці выратавацца і абвешчанага месяца «марнавання часу», расейскі сцяг на будынку галоўнага банка краіны выглядае больш чым сімвалічна.
«Не сумняюся, што Цэнтрабанк Расеі сёння таксама вывесіў беларускі белы сцяг. А яшчэ кажуць Нацбанк не прымае рашэнняў», піша беларускі блогер.
