Андрэя Саннікава будуць судзіць 27 красавіка
189- 20.04.2011, 13:26

Кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава будуць судзіць 27 красавіка.
Пра гэта charter97.org паведаміла маці палітыка Ала Уладзіміраўна.
Нагадаем, так званая крымінальная справа кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава перададзеная ў суд Партызанскага раёна Менска.
Беларуская дыктатура абвінавачвае Андрэя Алегавіча ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" і яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Пад "масавымі беспарадкамі" марыянетачнае следства мае на ўвазе шматтысячную мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. У той дзень кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў быў арыштаваны і да гэтага часу ўтрымліваецца ў турме КДБ. Саннікаў назваў абвінавачанне "абсурднай складанкай на зададзеную тэму".