«Беларусбанк» перадумаў размяшчаць еўрабонды
4- 21.04.2011, 10:24

«Беларусбанк» пераносіць размяшчэнне еўрабондаў, якое планавалася на II квартал 2011 года.
Пра гэта Прайм-ТАСС заявіла ў сераду старшыня праўлення беларускага дзяржбанка Надзея Ермакова.
«Размяшчэнне пераносіцца на больш далёкі тэрмін. Жыццё пакажа, на які», - сказала яна, дадаўшы, што «цяпер не тая сітуацыя, калі можна выходзіць на размяшчэнне».
Ермакова таксама падкрэсліла, што сума размяшчэння «застанецца тая ж самая». Раней «Беларусбанк» планаваў размясціць ва II квартале 2011 года еўрабонды на 500 млн даляраў.