Расея не спяшаецца вылучаць крэдыт
48- 21.04.2011, 16:45

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец чакае, што ў пачатку наступнага тыдня з'явіцца "папярэдні вынік" у перамовах аб выдзяленні Беларусі расейскага крэдыту.
"У панядзелак будуць папярэднія вынікі", - заявіў журналістам у чацвер у Менску А. Харкавец, паведамляе "Інтэрфакс Захад".
Ён патлумачыў, што ў панядзелак адбудзецца сустрэча працоўных груп на чале з намеснікамі кіраўнікоў Мінфінаў дзвюх краін, на якой бакі абмяркуюць умовы прадастаўлення Беларусі расейскага крэдыту. Міністр адзначыў, што, у тым ліку, будзе дадзеная ацэнка плана дзеянняў беларускага ўрада па правядзенні структурных рэформаў. Ён дадаў, што "сёння-заўтра" гэты план будзе прааналізаваны экспертамі.