Напішы ліст у падтрымку Андрэя Саннікава!
146- 22.04.2011, 14:50

Ала Уладзіміраўна Саннікава, маці арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты, звярнулася да беларусаў за падтрымкай.
"Я ўдзячная ўсім за вашую падтрымку і салідарнасць, - звяртаецца Ала Уладзіміраўна да беларусаў. - Прашу ўсіх, каму не абыякавы лёс Андрэя Саннікава, выслаць пісьмовае хадайніцтва з просьбай спыніць судовы пераслед Андрэя Алегавіча".
Хадайніцтва трэба накіраваць экспрэс-поштай па адрасе: Менск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 302, Саннікавай А.У.
Рэдакцыя charter97.org просіць нашых наведвальнікаў і прыхільнікаў - давайце разам выкажам салідарнасць, падтрымаем нашага лідэра ў гэты складаны перыяд у гісторыі нашай краіны!
Нагадаем, так званы працэс над кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым пачнецца 27 красавіка ў судзе Партызанскага раёна Менска.