Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" аштрафавалі за салідарнасць
15- 28.04.2011, 18:27

Суд Цэнтральнага раёна прысудзіў актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандра Кудлаева да штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.
Падставай для прысуду паслужыў артыкул 23.34 ч.3 КаАП РБ (парушэнне правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў). Судовы працэс вяла суддзя Іна Шайко.
Учора ўвечары актывіста затрымалі на Нямізе. Аляксандр паспрабаваў вывесіць на мосце расцяжку "Свабоду палітвязням!".