Беларусы больш не ўбачаць новых фільмаў?
40- 29.04.2011, 15:16

Валютны крызіс ударыў па кінаманах.
УП «Кінавідэапракат» Менгарвыканкама больш не ў стане аплочваць пракат навінак кіно з-за адсутнасці валюты, паведаміла charter97.org крыніца. Замест звычайных 18-20 прэм'ер на месяц, на май заяўлена усяго шэсць. Калі сітуацыя з валютай не зменіцца, то ўлетку беларусы могуць і зусім застацца без кінапрэм'ер, робіць прагноз крыніца.
Нагадаем, дзяржаўнае прадпрыемства фактычна з'яўляецца манапалістам на сталічным рынку кінапракату, на дадзены момант у структуры УП «Кінавідэапракат» 15 дзеючых кінатэатраў Менска.