Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» шукае міліцыя
10- 3.04.2011, 17:04

Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксея Сянчылу зноў шукае міліцыя.
Як паведаміла маці актывіста, 25 сакавіка супрацоўнікі міліцыі прыходзілі да іх дадому і некалькі гадзін дзяжурылі каля пад'езду, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».
Напярэдадні 25 сакавіка міліцыянты спрабавалі правесці вобшук, але з-за таго, што ў іх не было ордэра, бацькі актывіста не ўпусцілі міліцыянтаў у дом.
Нагадаем, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Аляксей Сянчыла быў удзельнкам ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава. Пасля арышту ягонага сябра Сяргея Казакова, Аляксей пакінуў межы Беларусі.