Кудрын яшчэ падумае
43- 6.04.2011, 15:41

Віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын у пачатку наступнага тыдня заслухае папярэднія вынікі дзейнасці працоўнай групы, якая разглядае магчымасць прадастаўлення крэдытаў Беларусі.
"Я буду заслухоўваць прамежкавыя вынікі ў пачатку наступнага тыдня", - сказаў ён журналістам у сераду, перадае "Інтэрфакс Захад".
Раней паведамлялася, што Беларусь накіравала ў Мінфін РФ матэрыялы па макраэканамічных мерах. Дадзеныя дакументы Мінфін РФ павінен разгледзець і ўзгадніць, перш чым прымаць рашэнне аб прадастаўленні крэдытаў.