Гасцям Еўрабачання распавядуць пра беларускіх палітвязняў
25- 12.05.2011, 2:37

14 мая ў Дзюсельдорфе падчас правядзення Eurovision Song Contest беларускія актывісты распавядуць наведвальнікам конкурсу аб сітуацыі ў Беларусі.
Дазволеная акцыя адбудзецца перад уваходам у арэну з 17.00 да 20.00.
Усе, каму не абыякавы лёс нашай краіны, хто жадае выказаць сваю пазіцыю публічна і распавесці гасцям найбуйнейшага еўрапейскага конкурсу аб страшных падзеях апошняга часу ў Беларусі, могуць прыняць удзел у пікеце.