Алеся Каліту дапыталі па справе аб тэракце ў Менску
5- 16.05.2011, 14:37

У панядзелак раніцай актывіста Партыі БНФ Алеся Каліту выклікалі на допыт у пракуратуру Магілёва.
Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, допыт праводзіў следчы Кулак. Актывіста распытвалі па справе аб тэракце ў мінскім метро.
Падчас выбуху Алесь знаходзіўся на Управе ПБНФ у асяроддзі паплечнікаў і шматлікіх сведкаў. Аднак ён служыў у войску з адным з падазраваных.
Алесь лічыць, што менавіта гэтая інфармацыя была цікавая следству. Допыт праводзіўся з санкцыі Генпракуратуры.