Дзмітрый Муратаў: Гэта, хутчэй, прысуд Лукашэнку, чым Халіп
14- 16.05.2011, 14:40

Галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў лічыць прысуд Ірыне Халіп неканстытуцыйным.
Нагадаем, суд Заводскага раёна Менска сёння прысудзіў журналістку «Новай газеты», жонку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.
«Прысуд неправасудны, гэты прысуд неканстытуцыйны, гэты прысуд палітычны, а не крымінальны, і ніякіх падставаў для ягонага вынясення, безумоўна, не было. І гэта, хутчэй, прысуд Лукашэнку, чым Халіп», - цытуе словы Муратова РІА Новости.