Маршруткі раз'яжджаюцца
43- 17.05.2011, 12:32

У сталіцы прыватнікі сыходзяць з рынку пасажырскіх аўтаперавозак з-за непрывабнасці бізнесу.
Такі вывад быў зроблены на пасяджэнні прэзідыума Менскага гарадскога Савета па развіцці прадпрымальніцтва, піша «Народная воля».
Па дадзеных статыстыкі, калі ў 2007 г. у Менску аўтамабільнай перавозкай пасажыраў займаліся 232 юрыдычныя асобы і 366 індывідуальных прадпрымальнікаў, то на сённяшні дзень іхняя колькасць скарацілася адпаведна да 94 і 27, а колькасць транспартных сродкаў, што імі выкарыстоўваюцца, - з 1020 да 858.
Прычына ў тым, што ўладальнікі маршрутак элементарна не могуць акупіць свае выдаткі.