Мясніковіч папросіць грошай у МВФ
51- 17.05.2011, 17:07

Беларусь не выключае магчымасці звароту за крэдытнай падтрымкай да МВФ.
Сёння пытанні крэдытнай падтрымкі Беларусі абмяркоўваліся на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, паведамляе прэс-служба беларускага дыктатара.
«Але гэты працэс досыць працяглы, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - У чэрвені будзе чарговая планавая місія гэтага фонду ў Беларусі. Мы не гэтыя пытанні будзем абмяркоўваць, але ў залежнасці ад той справаздачы, якая будзе падрыхтаваная місіяй МВФ, мы можам прагназаваць далейшае развіццё падзеяў у адносінах з гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыяй».