Соль ды запалкі сталі дэфіцытнымі ў Брэсце
85- 18.05.2011, 14:17

У Брэсце пачынаюць скупляць соль ды запалкі.
Замест звычайнай солі прадаўцы ў крамах могуць прапанаваць набыць марскую соль, аднак куда прапала звычайная соль – адказу для берасцейцаў пакуль не маюць, паведамляе Радыё Рацыя.
“Сёння адзін за адным скупляюць соль, нават не ведаю, навошта ім столькі”, - адзначае Марыя, прадавец адной з крамаў па вуліцы Савецкай.
- Ды за паўдня мусіць яе выкупілі, баяцца што падаражэла, гавораць па 4000 ўжо дзесьці куплялі, а запалкі пакуль яшчэ не куплялі, хутка будуць. У розных крамах, кажуць, розныя цэны.
Амаль месяц таму на Берасцейшчыне людзі кінуліся скупляць цукар, але ў хуткім часе ліхаманка скончылася і ён зноў з’явіўся ў крамах.