Барак Абама абмяркуе беларускую сітуацыю ў Варшаве
70- 19.05.2011, 16:50

Дэмакратызацыя Беларусі і краін Паўночнай Афрыкі будзе адной з галоўных тэм бліжэйшага візіту прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Польшчу.
Пра гэта паведамляе Polskie Radio.
Па словах амбасадара Польшчы ў Вашынгтоне, падчас візіту Абамы будзе таксама абмяркоўвацца сумесная праца Польшчы і ЗША ў Афганістане, а таксама далейшае супрацоўніцтва ў межах НАТА.
Вядома, што амерыканскі лідэр прыбудзе ў Варшаву 27 мая. Там ён прыме ўдзел у саміце краін Усходняй і Паўднёвай Еўропы.