Умовы атрымання 1 млрд даляраў крэдыту - тайна
41- 19.05.2011, 17:02

Беларусь узгадніла ўмовы і падыходы атрымання крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС
Пра гэта паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Менску 19 мая, перадае БелаПАН.
«Пытанне даўно прапрацоўваецца, ёсць дамоўленасці, якія замацаваныя ў адпаведнай матрыцы, - што мы павінныя рабіць, каб эфектыўна распарадзіцца пазыковымі сродкамі», - сказаў Мясніковіч.
Ён падкрэсліў, што асноўныя грошы знаходзяцца ва ўнутранай эканоміцы і ніякія крэдыты не могуць вырашыць гэтае пытанне.
Разглядаючы магчымасць атрымання крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, Беларусь ставіць на мэце хуткае вырашэнне назапашаных праблемащ і ў далейшым - зарабіць па сцэнары, які б забяспечваў збалансаваную работу эканомікі, заявіў прэм'ер-міністр.
Па ягоных словах, будзе вырашацца пытанне аб прадастаўленні Беларусі трох ці, можа быць, трох з паловай мільярдаў даляраў на працягу трох гадоў.
Што тычыцца умоваў, то яны - макраэканамічныя, сказаў Мясніковіч. Рэсурсы, па ягоных словах, будуць прадастаўленыя не на бязвыплатнай аснове - пад стаўку, ніжэй за камерцыйную.