Апазіцыянераў працягваюць трэсці на мяжы
3- 20.05.2011, 9:02

На гэты раз памежнікі доўгі час не маглі развітацца з кіраўніком незалежных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком.
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў вяртаўся з Вільні ў Менск з міжнароднай сустрэчы.
Яго высадзілі з рэйсавага аўтобуса з рэчамі і адправілі на пільны дагляд. Аўтобус паехаў без яго. Пасля дагляду Ярашука адпусцілі, паведамляе «Наша Нiва».
Учора аналагічную працэдуру правялі з незалежным юрыстам Юрыем Чавусавым.