У Стакгольме запатрабавалі ўвесці супраць Беларусі санкцыі
2- 20.05.2011, 9:42

У цэнтры Стакгольма прайшоў пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Сярод выступоўцаў былі дэпутаты шведскага парламента ад розных партый, а таксама кіраўнік шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen - Марцін Угла.
У сваім выступе Марцін Угла запатрабаваў неадкладнага вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў. Ён таксама прапанаваў, каб ЕЗ для ўзмацнення ціску на беларускія ўлады увёў кропкавыя эканамічныя санкцыі.