Польшча можа ўвесці санкцыі супраць фірмаў сям'і Лукашэнка
80- 20.05.2011, 15:28

Польшча можа ўвесці санкцыі супраць беларускіх фірмаў, якія фінансуюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
Пра гэта заявіў у пятніцу кіраўнік польскага МЗС Радослаў Сікорскі на прэс-канферэнцыі ў Быдгашчы, дзе праходзіць сустрэча кіраўніка МЗС краін-удзельніц Веймарскага трыкутніка - Польшчы, Францыі і Германіі, перадае РІА «Новости».
«Мы будзем павялічваць ціск на беларускі рэжым, пакуль ён не зменіць курс. Гэта азначае вельмі выразныя санкцыі супраць канкрэтных фірмаў, не агульнае эмбарга, а тое, што можа ўскладніць жыццё фірмам, якія фінансуюць гэты рэжым», - сказаў Сікорскі.
У межах сустрэчы Веймарскага трыкутніка бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і заявілі, што закрануць яе на бліжэйшай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ, якая адбудзецца ў панядзелак.