Козік узгадаў пра абарону працоўных
65- 20.05.2011, 18:34

Марыянетачныя федэрацыя прафсаюзаў Беларусі нечакана дала адказ ураду.
«Улічваючы цяперашнюю сітуацыю ў эканоміцы краіны, паўсюдны рост коштаў на тавары, што ў сваю чаргу выклікае ажыятажны попыт у насельніцтва, а таксама ў сувязі з сітуацыяй на валютным рынку, выкліканай множнасцю курсаў, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі заклікае Урад краіны неадкладна прыняць меры па стабілізацыі абстаноўкі», гаворыцца ў заяве ФПБ.
«ФПБ таксама ўнесла прапановы аб неабходнасці правесці пазачарговае пасяджэнне Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, на якім, акрамя планавых, разгледзець пытанне аб сітуацыі ў эканоміцы, першачарговых і перспектыўных планах урада Рэспублікі Беларусь па стабілізацыі эканомікі, захаванні працоўных месцаў і даходаў грамадзян, стабілізацыі спажывецкага рынку», паведамляе прэс-служба федэрацыі.