Прэс-сакратар Лукашэнкі не ведае, дзе сям'я Кадафі
44- 22.05.2011, 13:41

Інфармацыя пра тое, што жонка і дачка лівійскага дыктатара знаходзяцца ў Беларусі, афіцыйна не пацвярджаецца.
Кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі заявіў БелаПАН, што не валодае інфармацыяй такога кшталту. З падобнымі пытаннямі ён рэкамендаваў звяртацца ў МЗС альбо Дзяржпамежкамітэт, аднак звязацца з прадстаўнікамі гэтых ведамстваў у выходны дзень не атрымалася.
Пра тое, што жонка Кадафі Сафія і дачка Аіша знаходзяцца ў Беларусі, паведаміў 21 мая тэлеканал лівійскай апазіцыі, які вяшчае з Катара, а пасля - тэлеканал BBC.