Белнафтахім на 2-5% падвысіў аптовыя кошты на дызельнае паліва
18- 23.05.2011, 10:52

Канцэрн «Белнафтахім» загадам №186 падвысіў адпускныя кошты на дызельнае паліва.
Новыя кошты вышэйшыя на 2% і ўведзеныя ў дзеянне з 21 мая бягучага года, перадае АФН.
Пры гэтым аптовыя кошты дызпаліва, якое адгружаць для вытворчасці біядызельнага паліва, павялічаныя на 5%.